Getty Images
З такім сцвярджэннем выйшаў шэраг еўрапейскіх газет, у тым ліку нямецкая Spiegel, іспанская El Mundo і брытанская Sunday Times.
Яны заявілі, што гэтыя звесткі атрыманыя дзякуючы ўцечцы 18 млн розных дакументаў, у тым ліку арыгіналаў кантрактаў, сакрэтных дамоваў і электронных лістоў.
Газеты сцвярджаюць, што Маўрынью і Раналду пераводзілі грошы на рахункі ў банках на Брытанскіх Віргінскіх выспах, якія з'яўляюцца афшорнай зонай.
У прыватнасці, газеты пішуць, што Раналду ў канцы 2014 года вывеў туды каля 68 млн даляраў.
Маўрынью, сцвярджае газета El Mundo, з 2010 па 2013 года вывеў у афшорную зону каля 13 млн даляраў.
Раналду і Маўрынью адмаўляюць гэтыя абвінавачанні. Як заявіў іх прадстаўнік, футбольнае агенцтва Gestifute, і Раналду, і Маўрынью цалкам выконваюць свае падатковыя абавязацельствы перад брытанскімі і іспанскімі падатковымі органамі.
Футбольнае агенцтва Gestifute, якім кіруе Жоржэ Мендэш, які прадстаўляе інтарэсы, у тым ліку, Раналду і Маўрыньё ў афіцыйнай заяве падкрэсліла, што і футбаліст, і трэнер выконваюць законы і выконваюць усе патрабаванні падатковых службаў Іспаніі і Брытаніі.
Журналісты, якія расследавалі гэтую справу паабяцалі апублікаваць у бліжэйшыя тыдні шэраг дакументаў і артыкулаў на гэтую тэму пад агульным загалоўкам Football Leaks.





