Некалькі сотняў мігрантаў перабраліся праз мяжу Марока і патрапілі ў іспанскі анклаў Сеута, паведамляе ВВС.

Мясцовыя журналісты адзначаюць, што гэты прарыў з'яўляецца адным з самых буйных парушэнняў мяжы за апошнія дзесяць гадоў.

Нападнікі былі ўзброеныя палкамі і камянямі. У выніку прарыву Сеуцкай сцяны пацярпелі двое паліцэйскіх і трое мігрантаў.

Праваахоўнікі не змаглі затрымаць усіх, хто прарваўся ў Сеуту, многія мігранты схаваліся ў гарах. Дакладная колькасць тых, хто незаконна перайшоў мяжу, высвятляецца, мяркуецца, што маглі прарвацца каля 400 чалавек.

У студзені 2015 года ў Сеуце супрацоўнікі паліцыі арыштавалі некалькіх мужчын мараканскага паходжання, якія збіраліся падарваць сябе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?