Добрыя навіны для ўсіх, хто жадаў, але не здолеў трапіць на «Падынгтана» па-беларуску. Па шматлікіх просьбах мы ладзім дадатковыя прагляды! У выходныя 17 і 18 снежня ў кінатэатры «Перамога» адбудзецца ажно 4 паказы гэтага цудоўнага фільма ў беларускай агучцы.

«Падынгтан» — гэта шыкоўны сямейны фільм пра легендарнага брытанскага мядзведзіка. Кіно 2014 года з Ніколь Кідман спадабаецца і дзецям, і дарослым. На яго варта ісці ўсёй сям’ёй, гэта добры, смешны і вельмі мілы фільм.

Білеты можна купіць ужо зараз праз інтэрнэт ці ў касах к-т «Перамога». Кошт — усяго 3 рублі. Пачатак сеанса ў суботу і нядзелю а 17:00 і 19:00.

Пытанні задавайце па тэлефонах: +375 17 3062906 (касы кінатэатра); +375 29 5543459(арганізатар паказа)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0