Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Папу Францішка з 80-годдзем. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы.
«Вы падаеце нам прыклад сапраўднай веры і актыўнай грамадзянскай пазіцыі. Жыхары нашай краіны вельмі ўдзячныя Вам за дзейнасць па захаванні і падтрымцы хрысціянскіх каштоўнасцяў, шчырыя клопаты пра мір ва ўсім свеце і надзённых праблемах чалавецтва», — гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што намаганні Папы Францішка па ўмацаванні маральных асноў сучаснага грамадства праз развіццё супрацоўніцтва розных канфесій, зберажэнне традыцыйных інстытутаў сям'і выклікаюць павагу і ўдзячнасць вернікаў.
0
0
0
0
0
0