Паводле інфармацыі агенцтва Sputnik, якая ў дадзены час правяраецца, у пятніцу былі затрыманыя чатыры супрацоўнікі валютнага ўпраўлення Нацбанка Беларусі, у іх дома прайшлі ператрусы. Гэтую інфармацыю паведамілі прадстаўнікі некалькіх камерцыйных банкаў краіны.

Атрымаць пацвярджэнне або абвяржэнне дадзенай інфармацыі ад праваахоўных органаў пакуль не ўдалося.

На мінулым тыдні, таксама з неафіцыйных крыніц, стала вядома пра раптоўную адстаўку старшыні праўлення Беларусбанка Сяргея Пісарыка. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0