Паводле інфармацыі прадпрыемства, грузавік абсталяваны перадавымі электроннымі сістэмамі падвышанай актыўнай бяспекі, якія змогуць прадухіляць аварыі. Калі аўтамабіль распазнае наперадзе перашкоду, на якую не рэагуе кіроўца, грузавік сам экстрана затармозіць.

Аўтамабіль абсталяваны сістэмай кантролю руху па паласе. Варта кіроўцу з'ехаць з паласы руху, не ўключыўшы паказальнік павароту, як спрацуюць зумеры і вібраматоры. У перспектыве сістэма дазволіць вярнуць аўтамабіль у ранейшую паласу руху.

Акрамя таго, «разумны» грузавік атрымаў адаптыўны круіз-кантроль, які дазваляе ехаць з хуткасцю аўтамабіля, што едзе наперадзе, і падтрымліваць ад яго адлегласць.

«Сістэма будзе фіксаваць любыя змены ў хуткасці аўтамабіля, які едзе наперадзе. Калі ён затармозіць — знізіць хуткасць і «разумны» грузавік, паскорыцца — гэтак жа паступіць і наша машына. Гаворка ідзе не проста пра тое, каб падтрымліваць пэўную хуткасць, а каб экстрана рэагаваць на змяненне дарожнай абстаноўкі і забяспечваць максімальны ўзровень бяспекі і камфорту для кіроўцы і тым самым павысіць эфектыўнасць грузаперавозак», — адзначыў намеснік галоўнага канструктара прадпрыемства Мікалай Лакотка.

Эксплуатацыйныя выпрабаванні электронных сістэм грузавіка набліжаюцца да завяршэння. У 2017 годзе яны з'явяцца на сучасных грузавіках экалагічнага класа Еўра-6. «Разумны» грузавік прызначаны ў першую чаргу для еўрапейскіх магістраляў.

«Шмат што залежыць ад асаблівасцяў існуючай дарожнай разметкі. Напрыклад, расійскія дарогі да такіх інтэлектуальных сістэм пакуль яшчэ не зусім гатовы», — патлумачыў Лакотка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?