ЗАТ СП «Белкельме», якое займаецца вытворчасцю абутку, падало ў эканамічны суд Брэсцкай вобласці дакументы аб сваёй эканамічнай неплацежаздольнасці. Інфармацыя пра гэта размешчана на сайце Адзінага дзяржаўнага рэестра звестак аб банкруцтве.

Паведамляецца, што заява пададзена даўжніком з прычыны неплацежаздольнасцi, якая мае ўстойлівы характар. Рашэнне аб накіраванні дакументаў у суд было прынята на агульным сходзе акцыянераў прадпрыемства 24 кастрычніка 2016 года.

Вытворчасць аб банкруцтве распачатая 28 снежня 2016 года, устаноўлены ахоўны перыяд у адзін месяц.

Беларуска-іспанскае сумеснае прадпрыемства «Белкельме» было створана ў 1993 годзе. Яго заснавальнікамі выступілі Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі, Kelme International А.О і ААТ «Бабруйскі гарбарны камбінат». Вытворчыя магутнасці знаходзяцца ў горадзе Белаазёрску Брэсцкай вобласці.

Прадпрыемства ўваходзіць у склад канцэрна «Беллегпрам». На прэс-канферэнцыі ў сакавіку 2016 года намеснік старшыні канцэрна Мікалай Рагожнік паведаміў: «У нас адчувала пэўныя праблемы прадпрыемства «Белкельме». Было прынята рашэнне, што яно сёння шчыльна працуе з холдынгам «Марка». Мы стараемся захоўваць працоўныя калектывы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?