Мужчына, які ўчыніў страляніну з аўтамата ў цэнтры Масквы, затрыманы. Распачатая крымінальная справа аб хуліганстве, паведамляюць інфармагенцтвы.

Праваахоўнікам спатрэбілася менш за суткі для таго, каб знайсці і затрымаць падазраванага. Ім аказаўся 28-гадовы ўраджэнец Дагестана.

Пра інцыдэнт стала вядома з відэа, якое з'явілася ў інтэрнэце: мужчына дастае з багажніка аўтамабіля аўтамат, з якога робіць некалькі стрэлаў у паветра. Акрамя яго на відэа фігуруюць яшчэ два чалавекі. Іх асобы паліцыяй таксама высветленыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0