Зорная сям'я — мадэль Юлія Касцюкевіч і тэлевядучы Дзяніс Кур'ян — зрабілі сэлфі ў кашулях з нацыянальным арнаментам ад фірмы «Honar». Адпаведнае фота з'явілася ў афіцыйнай суполцы брэнду.

Мы датэлефанаваліся да Юліі Кур'ян, каб распытаць, чаму яны вырашылі падтрымаць беларускі брэнд.

«Мы купілі гэтыя кашулі да аднаго з сямейных святаў. Мне падабаецца беларускі арнамент, нават таму што ён вельмі прыгожы. Яго сталі папулярызаваць, але шкада, як мне падаецца, што нашы дызайнеры трошкі сталі запавольвацца ў гэтым кірунку. Калі мы адпачываем дзесьці, то гэтыя кашулі заўсёды прыцягваюць увагу, а знаёмыя заўсёды цікавяцца, дзе набылі».

«Такога рода беларуская ідэнтыка паказвае, што мы беларусы і любім сваю краіну, — сказала «Нашай Ніве» Юлія Кур'ян. — Пры гэтым рэчы робяцца вельмі стылёва і якасна».

Сапраўды, беларускія знакамітасці апошнія гады ўсё часцей сталі паказвацца ў адзенні з нацыянальным характарам. Вось, напрыклад, спявак Аляксей Хлястоў надзеў нацыянальную кашулю:

Комік Вадзім Галыгін у вышымайцы:

Аляксей Грос, пераможца леташняга «Славянскага базару», выйграў конкурс у нацыянальнай кашулі:

А вось свецкая львіца Ірына Кабасакал і прафесійная мадэль Кацярына Озкан сфатаграфаваліся ў пляжных туніках з беларускім арнаментам.

Сцёбны гурт «Дразды» надзеў вышыванкі:

У аднаго з самых напампаваных беларускіх тэлевядучых Сашы Яраслаўцава ў гардэробе таксама прысутнічае нацыянальнае адзенне:

Гурт «NAVI» не толькі апранаецца па-беларуску, але яшчэ і спявае:

Спявак Tэа выступаў у вышымайцы на XV Нацыянальным фестывалі беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2015»:

У спорце таксама стаў заўважны гэты трэнд. Зборная Беларусі па футболе:

А ў такой форме летась беларускія спартоўцы былі на алімпіядзе ў Рыа. Дарэчы, нашу форму прызналі адной з самых прыгожых:

Чэмпіён свету па муай-тай беларус Дзмітрый Валент у канцы свайго фінальнага бою надзеў «вышыванку»:

Гімнастка Меліта Станюта — у світшоце з арнаментам:

Плыўчыха Аляксандра Герасіменя і футбаліст Віталь Радзівонаў у вышымайках на кубку «Мова-Сup»:

Зусім нядаўна міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч выклаў сэлфі ў вышыванцы:

А летась у майках з арнаментам на людзях з'явіўся Аляксандр Лукашэнка разам з сынам:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?