У бліжэйшы час цэны на чырвоную рыбу могуць вырасці праз самае моцнае за апошнія 25 гадоў скарачэнне папуляцыі ласося, піша Financial Times.

Зніжэнне папуляцыі звязанае з масавым захворваннем рыбы ў розных частках свету. У першай палове 2016 года рыбныя гаспадаркі ў Чылі (асноўны канкурэнт нарвежскаму ласосю) пацярпелі ад таксічных водарасцяў, і цэны дасягнулі 30-гадовага максімуму — 61,64 нарвежскай кроны за кілаграм ($7,15).

У Нарвегіі і Шатландыі рыба пацярпела ад эпідэміі марскіх вошай. У выніку вытворчасць ласося скарацілася на 8,7% — да 2,1 мільёна тон. Гэта, па словах экспертаў, прывядзе да таго, што крамы і рэстараны будуць вымушаныя альбо падняць цэны, альбо паменшыць памер порцый, альбо ж замяняць ласось на іншыя віды рыбы, напрыклад траску ці фарэль.

Чакаецца, што ў новым годзе ласось у Беларусі падаражэе — цана кілаграма перавысіць 50 рублёў (філе). Цяпер ахалоджанае філе ласося каштуе 49,9 рубля за кілаграм, а суцэльная тушка — 34,9 рубля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?