Генетычнае даследаванне пацвердзіла, што белабровыя гібоны, якія жывуць у трапічных лясах на паўднёвым захадзе Кітая, моцна адрозніваюцца ад субратаў і належаць да раней невядомага навуцы віду прыматаў, піша ВВС.

Тут і ніжэй фота: Sam Turvey

Тут і ніжэй фота: Sam Turvey

Заолагі назвалі новы від Скайуокерам у гонар аднаго з галоўных герояў знакамітай кінасагі «Зорныя войны».

Даследаванне групы навукоўцаў з Заалагічнага таварыства Лондана апублікаванае ў часопісе American Journal of Primatology.

Новы від прыматаў падобны да белабровых гібонаў хулокаў, што жывуць у джунглях Азіі, у якіх не толькі белыя бровы, але і светлая барада. Адкрыты навукоўцамі від гібонаў адрозніваецца адсутнасцю барады.

Доктар Сэм Тарві з Заалагічнага таварыства Лондана, які ўдзельнічаў у даследаванні, растлумачыў, што гібоны былі выяўленыя ў рэгіёне, дзе колькасць многіх жывёл імкліва скарачаецца з-за звужэння арэала пражывання і браканьерства.

Паводле ацэнкі навукоўцаў, у Кітаі жывуць каля 200 гібонаў новага віду. Папуляцыя гэтых гібонаў ёсць таксама ў М'янме, але дакладны лік асобін невядомы. Навукоўцы папярэджваюць, што новы від гібонаў знаходзіцца на мяжы знішчэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?