Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пракаментаваў паведамленні аб тым, што Расія нібыта збірала кампрамат на яго, каб мець магчымасць аказваць ціск, піша ВВС. Ён працытаваў паведамленне Крамля, дзе гэтую інфармацыю палічылі лухтой.

«Расія ніколі не спрабавала выкарыстоўваць рычагі ціску на мяне. У мяне няма ніякіх спраў з Расіяй — ні здзелак, ні крэдытаў, нічога наогул», — напісаў Трамп ў твітары.

У іншым паведамленні ён нагадаў, што «Расія толькі што заявіла, што непацверджаны даклад, аплачаны палітычнымі апанентамі, — гэта поўная і татальная фабрыкацыя, абсалютнае глупства».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?