Прагназаваны ўзровень кампенсацыі насельніцтвам Мінска выдаткаў на аказанне паслуг водазабеспячэння і водаадвядзення ў 2017 годзе дасягне 75%, паведаміла 11 студзеня на прэс-канферэнцыі намеснік дырэктара па эканоміцы і фінансах УП «Мінскводаканал» Інэса Ксяндзова, паведамляе БелТА.

«Што тычыцца працэнта кампенсацыі насельніцтвам паслуг водазабеспячэння і водаадвядзення, то за 2016 год гэты паказчык перавысіў 50%, — сказала Інэса Ксяндзова. — Можна чакаць, што ў 2017 годзе ён дасягне 75% у адпаведнасці з заданнем урада».

Згодна з пастановай Савета міністраў, тарыфы для насельніцтва на паслугі водазабеспячэння і водаадвядзення, якія субсідзіруюцца дзяржавай, павялічыліся ў Мінску з 1 студзеня прыкладна на 90%. Тарыфы, якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных выдаткаў на гэтыя паслугі, не змяніліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0