Развітальнае паведамленне прэзідэнта ЗША Барака Абамы ў Twitter стала самым папулярным за ўвесь час існавання акаўнта POTUS (President of the United States). Пра гэта паведамляе выданне Daily News са спасылкай на прадстаўніка кампаніі Twitter.

Паводле яго слоў, па папулярнасці паведамленне пераўзыходзіць апублікаваны ў чэрвені 2015 года твіт Абамы аб легалізацыі аднаполых шлюбаў, які працытавалі 425 тыс. разоў. Развітальны твіт прэзідэнта ЗША працытавалі больш за 720 тыс. разоў, а лайкаў па стане на 08:35 паводле мінскага часу налічвалася 1,5 млн.

«Дзякуй вам за ўсё. Мая апошняя просьба такая ж, як і першая. Я прашу вас паверыць не ў мае здольнасці ствараць змены, але ў вашыя», — напісаў ён у сацыяльнай сетцы.

Паўнамоцтвы Барака Абамы як дзеючага прэзідэнта ЗША сканчаюцца 20 студзеня. У гэты ж дзень у Вашынгтоне адбудзецца інаўгурацыя новага кіраўніка дзяржавы, рэспубліканца Дональда Трампа

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?