Забаронены ўвоз у Расійскую Федэрацыю дзвюх партый мяса птушкі вытворчасці ТАА «Вітконпрадукт» і філіяла «Сервалюкс-Агра» СЗАТ «Сервалюкс».

Паводле звестак упраўлення Рассельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласцях, грузы агульнай вагой больш за 25 тон накіроўваліся ў Смаленск і Маскву і суправаджаліся ветэрынарнымі сертыфікатамі, выдадзенымі Дзяржаўнай ветэрынарнай службай Беларусі.

Падчас кантролю на пункце папярэдняга паведамлення «Чырвоная горка» ў Смаленскай вобласці інспектары Рассельгаснагляду ўстанавілі, што прадукцыя філіяла «Сервалюкс-Агра» перавозілася ў аўтамабілі, што знаходзіцца ў нездавальняючым ветэрынарна-санітарным стане, а мяса птушкі, выпрацаванае ТАА «Вітконпрадукт», перавозілася з парушэннем тэмпературнага рэжыму, усталяванага вытворцам і пазначанага ў пасведчанні якасці. Акрамя гэтага выяўленая прадукцыя без дат вырабу і суправаджальных дакументаў.

Атрымаць каментары ў «Сервалюксе» адносна прэтэнзій расійскіх спецыялістаў пакуль не ўдалося, а ў «Вітконпрадукт» заявілі, што не атрымлівалі інфармацыю аб выяўленых Рассельгаснаглядам парушэннях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?