Сенат ЗША ўхваліў пачатак працэсу па адмене прынятай пры Бараку Абаме рэформы аховы здароўя Obamacare, у бліжэйшы час амерыканскія ведамствы павінны падрыхтаваць адпаведны законапраект, перадае Reuters.
Супраць адмены рэформы прагаласавалі 48 чалавек, за выступіў 51 сенатар. Рэзалюцыя будзе накіравана ў Палату прадстаўнікоў, якая павінна прыняць рашэнне па медыцынскай сістэме на гэтым тыдні.
У аўторак, 10 студзеня, абраны прэзідэнт Дональд Трамп заклікаў рэспубліканцаў адмяніць Obamacare «на наступным тыдні», а таксама адразу ўвесці ёй замену. Раней віцэ-прэзідэнт ЗША Майк Пенс заяўляў, што яе заменяць «іншай рэформай аховы здароўя, якая знізіць кошт медыцынскай страхоўкі без росту аб'ёмаў [сродкаў, што выдзяляюцца] дзяржавай».
Газета The New York Times раней адзначала, што жаданне Трампа рэзка змяніць сістэму аховы здароўя падрывае планы лідараў Рэспубліканскай партыі, якія хацелі хутка адмовіцца ад Obamacare, але планавалі чакаць ад двух да трох гадоў да ўвядзення альтэрнатыўнага праекта. Акрамя таго, некаторыя прадстаўнікі Рэспубліканскай партыі не хацелі адмяняць рэформу Абамы да таго часу, пакуль не з'явіцца альтэрнатыўная праграма.





