Старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец прэзентаваў новых намеснікаў — Алену Стэльмах і Анатоля Крэйдзіча на прэс-канферэнцыі, прысвечанай рабоце грамадскага аб'яднання ў 2016 годзе і плану дзейнасці на 2017-ы.
Алена Стэльмах і Анатоль Крэйдзіч змянілі Георгія Марчука і Генадзя Пашкова.
51-гадовы Крэйдзіч вырас у Дарагічыншчыне, жыў у Янове. Ён спявак Палесся.
51-гадовая Алена Стэльмах доўгі час працавала ў журналістыцы, у выданнях ад «Гаспадыні» да «Беларускай лясной газеты».
Стэльмах мае ўласны сайт — рускамоўны.





