Мінчуку, што напаў на міліцыянера ў навагоднюю ноч, прад'яўленае абвінавачванне. Пра гэта сёння паведаміў журналістам старшыня Следчага камітэта Беларусі Іван Наскевіч па выніках даклада Аляксандру Лукашэнку, перадае БелТА.

«У рамках расследавання падазраванаму ўжо прад'яўлена абвінавачванне. Ён знаходзіцца ў статусе абвінавачанага ў аказанні супраціву супрацоўніку міліцыі, які выконвае службовыя абавязкі па ахове грамадскага парадку. У цяперашні час яму абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту, пакуль ён знаходзіцца ў лячэбнай установе», - сказаў Іван Наскевіч.

Старшыня Следчага камітэта адзначыў, што кіраўнік краіны звярнуў асаблівую ўвагу на расследаванне дадзенай крымінальнай справы. «Кіраўніком дзяржавы была звернута ўвага на тое, што ніхто не мае права аказваць супраціў супрацоўнікам міліцыі і тым больш ўжываць да іх гвалт, бо гэта можа пацягнуць у тым ліку прымяненне зброі, безумоўна, у рамках дзеючага заканадаўства», - падкрэсліў кіраўнік ведамства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0