Два гады з годам адтэрміноўкі, а таксама 690 рублёў штрафу, падпіска аб нявыездзе ды канфіскацыя тэлефона. Такое рашэнне вынес суд Кастрычніцкага раёна Гродна 12 студзеня па справе Дыяны Селіванавай. Яе асудзілі за размяшчэнне ў сацыяльнай сетцы Вконтакте карцінкі з элементамі парнаграфіі.

Таксама па рашэнні суда дзяўчына павінна будзе па першым жа патрабаванні з’яўляцца ў РАУС.

Дзіця летам не паедзе на мора

Прысудам Дыяна шакаваная, але абскарджваць яго не бачыць сэнсу.

«Вядома, тэрмін я меншы чакала, але здзіўленая вельмі штрафам. Для мяне гэта вялікая сума, я не ведаю дзе буду браць такія грошы. Бо менавіта з-за гэтай сітуацыі я засталася без працы — мяне скарацілі. А гэтыя 690 рублёў трэба выплаціць за паўгода. Што тычыцца выезду за мяжу, то магу сказаць так — маё дзіця летам не паедзе на мора».

Дыяна праз журналістаў звярнулася да людзей і заклікала іх быць больш уважлівымі ў інтэрнэце. «Выдаляйце, чысціце альбомы і не давайце гэтым людзям зарабiць на вашых захаваных малюнках. А таксама будзьце ўважлівыя і ведайце што за вамі могуць сачыць. Бо ў маім выпадку гэта быў не звычайны маніторынг, а гэта я камусьці не дагадзiла».

Справу гродзенкі заўважылі нават у Расіі

Справа Дыяны атрымала грамадскі рэзананс не толькі ў Беларусі, але і Расіі. Як паведамляе дзяўчына, каля трыццаці розных выданняў сачылі за яе справай. Дыяна думае, што менавіта яе справа ў будучыні зможа паслужыць таму, каб беларускія ўлады пераглядзелi артыкул за захоўванне i распаўсюджванне парнаграфіi ў інтэрнэце. Дыяна лічыць, што людзі не павінны пакутаваць з-за нейкай адной карцінкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?