12 студзеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да даляра ЗША і еўра, знізіўся да расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,002 рубля (0,1%) да 2,0783 рубля.
Курс даляра знізіўся на 0,0155 рубля (0,79%) і склаў 1,9542 рубля.
Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0146 рубля (0,45%) і склаў 3,2902 беларускага рубля за 100 расійскіх.





