Ужо колькі гадоў, як паабяцаная ўзнагарода ў $1 млн таму мужчыну, які народзіць дзіця. Аднак да гэтага часу ніхто не стаў уладальнікам гэтага ўзнагароджання, пры гэтым перыядычна з'яўляюцца навіны аб спробах мужчын парушыць законы прыроды.

Як пішуць інфармагенцтвы, чарговы такі выпадак адбыўся ў Вялікабрытаніі. Хайдэн Крос (20-гадовы хлопец з горада Глостэр) заявіў, што знаходзіцца на чацвёртым месяцы цяжарнасці.

СМІ пішуць, што Хайдэн Крос нарадзіўся дзяўчынкай, а ў 17 гадоў вырашыў памяняць пол. Цяпер усе дакументы брытанца паказваюць на тое, што ён-мужчына.

Да аперацыі па выдаленні яечнікаў і малочных залоз Крос вырашыў нарадзіць дзіця. Аргументаваў ён падобнае рашэнне тым, што потым гэта будзе зрабіць ужо немагчыма. Малады чалавек знайшоў донара спермы праз сацсетку Facebook і прайшоў працэдуру ЭКА.

Расказаць свайму будучаму дзіцяці гісторыю яго з'яўлення на свет Хайдэн Крос плануе, калі тое пасталее.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?