Кандыдат на пост дзяржсакратара ЗША Рэкс Тылерсан сказаў у сераду, што на гэты момант падтрымлівае захаванне санкцый і разумее, што хаўруснікі па НАТА ў Еўропе не дарма турбуюцца адносна агрэсіі Масквы.

wsj.net

wsj.net

У той жа час Тылерсан адмовіўся назваць прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ваенным злачынцам і не выключыў змен у санкцыйнай палітыцы, адзначыўшы, што пакуль не бачыў сакрэтнай інфармацыі пра ўмяшальніцтва Крамля ва ўнутраныя справы ЗША, піша Reuters. 

Абраны прэзідэнтам Дональд Трамп прапануе кандыдатуру Тылерсана, былога кіраўніка кампаніі Exxon Mobil, на пост кіраўніка знешнепалітычнага ведамства ЗША. Некаторыя каментатары казалі, што ягоныя сувязі з нафтавым сектарам Расіі могуць паўплываць на палітыку ЗША адносна Масквы.

Тэма Масквы была асноўнай падчас 9-гадзінных слуханняў у Сенаце, якія былі прысвечаныя зацвярджэнню Тылерсана на пост дзяржсакратара.

Тылерсан назваў прычынай агрэсіі Расіі супраць Украіны «адсутнасць амерыканскага лідарства» і сказаў, што ЗША павінны былі заняць больш жорсткую пазіцыю, каб стрымаць Маскву.

«Я выступаю за меры, якія стрымаюць і папярэдзяць далейшае пашырэнне варожых дзеянняў», — сказаў Тылерсан.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?