Міжнародны алімпійскі камітэт абвясціў пра санкцыі ў дачыненні да васьмі спартсменаў, чые допінг-пробы з Алімпійскіх гульняў 2008 і 2012 гадоў у выніку пераправерак далі станоўчыя вынікі.

Reuters.com

Сярод тых, хто трапіўся, і беларуская бронзавая медалістка Алімпіяды-2008 у штурханні ядра Надзея Астапчук. У яе аналізах выяўленыя забароненыя рэчывы дэгідрахлорметылтэстастэрон (турынабол) і тамаксіфен. Нагадаем, што ў 2012 годзе Астапчук таксама была пазбаўленая золата Алімпіяды ў Лондане.

Такім чынам, медальны ўраджай Пекіна усох да 13 узнагарод (3 залатыя, 4 сярэбраныя, 6 бронзавых). А першапачаткова узнагарод было 19 (4, 5, 10), і гэта была самая паспяховая Алімпіяда ў суверэннай гісторыі краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?