Браканьер заплаціць 20,7 тысяч рублёў (каля $10000) за злоўленага ў пятлю-пастку лася ў Бярэзінскім запаведніку, паведамілі БелТА ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце.

Фота Дзяржінспекцыі

Браканьер усталяваў пяць петляў для здабычы капытных на тэрыторыі Бярэзінскага біясфернага запаведніка.

«У адзін з самаловаў трапіў лось — яго астанкі знаходзіліся побач з пятлёй. Сляды з месца здабычы вялі ў вёску Слабада, адзін з яе жыхароў аказаўся пад падазрэннем. У доме ў мужчыны выявілі нож са слядамі крыві і поўсці, куртку з крывавымі плямамі і іншыя доказы — усё гэта канфіскавана для экспертызы. Памер кампенсацыі шкоды за незаконна здабытага на асабліва ахоўнай тэрыторыі лася — 900 базавых велічынь, або 20,7 тысяч рублёў», — адзначылі ў Дзяржінспекцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0