Паводле дырэктывы міністра абароны Беларусі і задачаў, пастаўленай начальнікам ракетных войскаў і артылерыі, у 51-й артылерыйскай брыгадзе сфарміраваны рэактыўны артылерыйскі дывізіён.
Як паведамляе «Беларуская ваенная газета», на ўзбраенне дывізіёна, які складаецца з трох батарэй, паступіла рэактыўная сістэма залпавага агню «Ураган».
У цяперашні час дывізіён знаходзіцца на Асіповіцкім артылерыйскім палігоне. Баявое зладжванне завершыцца ў канцы студзеня кантрольнымі заняткамі па кіраванні ракетнымі ўдарамі з баявымі пускамі.





