У суботу 14 студзеня ў Мінску пры праваслаўным прыходзе святога Мікалая Японскага ў мікрараёне Каменная горка адбудзецца Зімовы фэст. Пра гэта Krynica.info паведамілі арганізатары.

Мерапрыемства арганізавана супольна з Цэнтрам экалагічных рашэнняў і грамадскай арганізацыяй «Ахова птушак Бацькаўшчыны».

Мерапрыемства пачнецца аб 11:00. У фэсце чакаецца ўдзел Лявона Вольскага, Змітра Вайцюшкевіча і іншых выканаўцаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна