У Мінску шукаюць кіроўцу, які збіў пешахода і ўцёк з месца ДТЗ, паведамілі БЕЛТА ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

«Наезд адбыўся ноччу 12 студзеня насупраць дома №41 па вул. Я.Коласа. Невядомая аўтамашына (мінівэн, шэрага колеру), якая рухалася па вул. Якуба Коласа з боку вул. Сурганава ў напрамку вул. Някрасава, збіла пешахода-дзяўчыну. Кіроўца, здзейсніўшы наезд, спыніўся, пасля чаго з месца здарэння з'ехаў», — адзначылі ва УДАІ.

Праваахоўнікі звяртаюцца да відавочцаў гэтага ДТЗ і тым, хто валодае якой-небудзь інфармацыяй па дадзеным факце, патэлефанаваць па тэлефонах: 8 (017) 222-17-17, 8 (017) 222-08-35, 8 (029) 622-66 -02.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?