Выратавальнікі дапамаглі мужчыну, што зваліўся ў калодзеж глыбінёй 6 м у вёсцы Больнікі Астравецкага раёна.
Паведамленне аб аказанні дапамогі мужчыну, што зваліўся ў студню ля сваёй хаты ў вёсцы Больнікі Астравецкага раёна, паступіла 13 студзеня ў 14.54.
Работнікамі МНС выратавалі 50-гадовага мужчыну. Пацярпелы шпіталізаваны з агульным пераахаладжэннем арганізму.





