Пры планаванні дня ўлічыце, што дарогі ў зоне снегападу па стане на ранак расчышчаныя не ўсе. Моцна засыпаныя снегам і тратуары нават у цэнтры Мінска. Тэхніка прыярытэтна занятая расчысткай праезнай часткі дарог.
У Мінску і цэнтры краіны за ноч выпала каля 7 см снегу, за наступныя суткі чакаецца яшчэ столькі ж.





