Тэлеканал Showtime прэзентаваў чарговы тызер трэцяга сезона серыяла «Твін Пікс». У кароткім роліку Кайл Маклохлан паўстае ў ролі галоўнага героя - агента ФБР Дэйла Купера.
Новы тызер, як і два папярэднія, сканчаецца кадрам з таблічкай «Сардэчна запрашаем у Твін Пікс».
Прэм'ера трэцяга сезона «Твін Пікс» адбудзецца 21 мая 2017 года, у ім будзе 18 серый.





