Праз два месяцы пасля перамогі на праймерыз экс-прэм'ер Францыі Франсуа Фіён стаў афіцыйным кандыдатам ад правых на будучых прэзідэнцкіх выбарах, перадае RFI.
leparisien.fr
Выступаючы перад дэлегатамі, Фіён паабяцаў «не рухацца зігзагамі», а паслядоўна адстойваць сваю праграму.
«Я Франсуа Фіён, а не Франсуа Алянд», - заявіў кандыдат.
Першы тур выбараў прэзідэнта Францыі прызначаны на 23 красавіка.
На найвышэйшую дзяржаўную пасаду таксама прэтэндуюць: ад крайне правых Марын ле Пэн, ад сацыялістаў былы прэм'ер Мануэль Вальс, а таксама яшчэ некалькі кандыдатаў.





