Грошы на будаўніцтва плота на мяжы з Калінінградскай вобласцю выдзелены з бюджэту. Да гэтага часу мяжу паміж дзяржавамі пазначалі толькі спецыяльныя знакі і 13-метровая кантрольная паласа, піша Lietuvos žinios.
Міністр унутраных спраў Эймуціс Місюнас сказаў Lietuvos žinios, што ў гэтым годзе ўпершыню за ўвесь перыяд незалежнасці выдзяляюць каля 3,6 млн. еўра на будаўніцтва фізічнай сцяны на мяжы з Калінінградскай вобласцю.
«Гэтых сродкаў павінна быць дастаткова. Побач з плотам будзе ўстаноўлена сучасная сістэма назірання, на яе сродкі плануюць знайсці ў наступным годзе», — сказаў Місюнас.
Па словах міністра, гэта будзе не кітайская сцяна, а ўсяго толькі умацаваная сцяна, каб не пранікалі кантрабандысты, нелегалы.
Плот пабудуюць на ўчастку 135 км — ад Вішціціса да Нёмана (дзе перасякаюцца межы Польшчы, Літвы і Расіі).





