Гвозд праграмы — прэзентацыя кнігі нямецкага гісторыка Томаса Урбана «Катынь, 1940 год. Гісторыя аднаго злачынства». Катынская трагедыя пазбавіла жыцця тысячы польскіх афіцэраў і прадстаўнікоў інтэлігенцыі. У той час як іх сем’і марна шукалі сляды загінулых, Савецкі Саюз і нацысцкая Германія пачалі прапагандысцкую вайну, абвінавачваючы адзін другога. Томас Урбан рэканструюе падзеі Катынскага злачынства і спробы схаваць яго сляды, а таксама распавядае гісторыю пасляваенных і сучасных міждзяржаўных дачыненняў, у якіх Катынь па-ранейшаму адыгрывае вялікую ролю.
Таксама будуць прадстаўлены наступныя тэматычныя выпускі часопіса «ARCHE»:
«Род Сапегаў»;
«Гісторыя старажытнага Наваградка»;
«Князі Радзівілы»;
«Заходняя Беларусь. Міжваенны перыяд»;
Сяргей Пясецкі. «Жыццё раззброенага чалавека»;
Уздым Літвы: паганская імперыя ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, 1295—1345;
Каралі і пешкі: калабарацыя ў Беларусі ў час Другой сусветнай вайны;
Сустрэча ў Маладзечне пачнецца 15 студзеня ў гасцёўні на Чыстай, 26 а 18:00. Даведкі па тэлефоне +375 29 550 79 69.





