На аўтадарозе Мінск — Гродна днём 14 студзеня з-за аварыі ў заторы стаялі некалькі сотняў аўтамабілістаў, паведаміў тэлеканал СТБ у праграме «Навіны 24 гадзіны».
ДТЗ адбылося недалёка ад вёскі Байдакоў. Фура не справілася з кіраваннем, урэзалася ў адбойнік і перагарадзіла рух у бок сталіцы.
Аўтачарга расцягнулася на некалькі кіламетраў. Пацярпелых на шчасце, няма.





