GETTY IMAGES
Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў заявіў пра нейтралізацыю банды, якая, паводле яго, звязаная з экстрэмісцкай арганізацыяй «Ісламская дзяржава», паведамляе Бі-бі-сі.
У сваім «Инстаграме» ён апублікаваў відэа, знятае пасля затрымання апошняга імавернага члена групоўкі.
Кадыраў, які на відэа размаўляе з затрыманым па-чачэнску, сцвярджае, што той — небяспечны экстрэміст Імран Дацаеў, які мае дачыненне да забойства старшага сяржанта паліцыі восенню 2016 года.
Паводле дадзеных кіраўніка Чачні, Дацаеў збег пры правядзенні спецаперацыі 11 студзеня, але гэтай ноччу быў блакаваны ў Грозным, аказаў супраціў паліцыі і затрыманы. Па словах Кадырава, Дацаеў пайшоў на забойства паліцэйскага па загадзе джыхадзістаў, «каб заслужыць давер».
Таксама кіраўнік Чачні таксама заявіў аб затрыманні ў Нальчыку (Кабардзіна-Балкарыя) яшчэ дваіх імаверных членаў банды.
«На дадзены момант уся бандгруппа нейтралізаваная, у аддзелы паліцыі дастаўленыя больш за 50 удзельнікаў», — напісаў Кадыраў.
Паводле яго слоў, банду каардынаваў ураджэнец горада Шалі (Чачня), які цяпер знаходзіцца ў Сірыі. «Яго імя і прозвішчы вядомыя. Усе кантакты адсочваліся», — адзначыў Кадыраў.
У планы злачынцаў, па інфармацыі кіраўніка Чачні, «ўваходзілі буйнамаштабныя тэракты з максімальнай колькасцю ахвяр».
Пацверджання гэтай інфармацыі з іншых крыніц няма.
11 студзеня ў Чачні пачалася спецаперацыя супраць імаверных тэрарыстаў. Кадыраў тады паведаміў, што ў выніку былі забітыя чацвёра падазраваных, адзін затрыманы.
Загінулі двое байцоў Расгвардыі.





