Анкара скончыла будаўніцтва бетоннай сцяны на мяжы з Сірыяй і Іракам. Як піша Deutsche Welle, пра гэта ў суботу, 14 студзеня, паведаміла дзяржаўнае агенцтва Anadolu. Даўжыня сцяны — 330 кіламетраў.
Сцяна на мяжы Турцыі і Сірыі.
Яшчэ на адрэзку 191 кіламетр ўзвялі загароду з калючага дроту.
Дзякуючы мерам па ўмацаванні межаў, Турцыя ў 2016 годзе прадухіліла больш за 57 тысяч спроб іх незаконнага перасячэння, піша Anadolu. Каля 90 працэнтаў гэтых спроб былі здзейсненыя на турэцка-сірыйскай мяжы. Абсалютная большасць з 420 тысяч затрыманых пры спробе нелегальнага перасячэння мяжы — сірыйцы.
Яшчэ ў лістападзе міністр нацыянальнай абароны Турцыі Фікры Ышык заявіў, што будаўніцтва сцяны скончыцца толькі ўлетку 2017 года. Працягласць адной толькі турэцка-сірыйскай мяжы больш за 800 кіламетраў, так што пабудаваная сцяна не закрывае яе цалкам.
У сваю чаргу і Балгарыя узводзіць часовую сцяну на мяжы з Турцыяй. Будаўніцтва пачалося ў 2014 годзе, за мінулыя гады Сафія выдаткавала на гэтыя мэты больш за 50 млн даляраў.





