Бенедыкт Камбербэтч ў ролі Шэрлака Холмса.
Апошняя серыя чацвёртага сезону брытанскага серыяла «Шэрлак» з'явілася ў інтэрнэце яшчэ да выхаду ў тэлеэфір.
На афіцыйнай старонцы серыяла ў «Твітары» з'явілася паведамленне, што перакладзены на рускую мову эпізод пад назвай «Апошняя праблема» выкладзены ў сеткі нелегальна.
Стваральнікі «Шэрлака» заклікалі гледачоў не спампоўваць і не распаўсюджваць нелегальную версію апошняй серыі.
Кожную серыю апошняга сезону ў Брытаніі глядзяць каля 11 млн гледачоў.
Як заявіў сцэнарыст і прадзюсар Стывен Мофат, ён не выключае з'яўлення новага, пятага сезону «Шэрлака».
Прыхільнікі фільма ў Брытаніі змогуць убачыць апошнюю серыю чацвёртага сезону на экранах звыш 300 кінатэатраў, а таксама ў вячэрнім эфіры тэлеканала BBC One ў нядзелю, паведамляе Бі-бі-сі.





