Фота: twitter.com/thehill
Інфармацыю пра магчымую сустрэчу Трамп і Пуціна абверг у «Твітары» прэс-сакратар абранага прэзідэнта ЗША Шон Спайсер.
Інфармацыя пра магчымую сустрэчу Трамп і Пуціна ў Рэйк'явіку з'явілася на старонках брытанскай газеты Sunday Times.
Як сцвярджала выданне, Дональд Трамп і яго набліжаныя нібыта самі распавялі брытанскім чыноўнікам пра свае планы арганізавць сустрэчу з Пуціным.
«Няпраўда. Гэта паведамленне — на 100% фальшыўка», — напісаў на сваёй старонцы ў «Твітары» прэс-сакратар Трампа Шон Спайсер.
«Гэтая гісторыя — толькі фантазія», — цытуе на ўмовах ананімнасці агенцтва Ройтэрз яшчэ аднаго прадстаўніка каманды Трампа.





