Для палякаў знялі асветніцкі ролік «20 фактаў пра Беларусь». Сярод цікавых фактаў пра Беларусь згадваюць гору Дзяржынскую, БелАЗ, «World of Tanks» і падобныя да еўра манеты. Сярод вядомых палякам ураджэнцаў Беларусі названыя Азаранка, Саша Рыбак, Марк Шагал, Голда Меір.

Чытачы НН у каментах паведамілі, што ролік створаны Паўлам Супаненкам пад кiраунiцтвам канала The Emigrants. Рэдактар тэкста — Дзмітрый Клябанаў. Ён філолаг і культуролаг, выпускнік Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка, выкладчык інстытута ўсходнеславянскай філалогіі Ягелонскага універсітэта. У 2010 годзе апублікаваў на польскай і беларускай мовах манаграфію «Krok po kroku poznajemy Białoruś / Język. Kultura. Krajoznawstwo» (Крок да кроку знаёмімся з Беларуссю / Мова. Культура. Краязнаўства).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0