Беларускія прыхільнікі Brutto заўсёды з нецярпеннем чакаюць навін ад групы.
У кожным горадзе Беларусі Сяргея Міхалка і кампаніі чакаюць з канцэртам, бо музыкант не выступаў на радзіме 5 гадоў. Цяпер Brutto едуць у тур па Беларусі з праграмай Double Hot.
Музыкі выступяць у Баранавічах, Брэсце, Гродне, Бабруйску, Салігорску, Віцебску і іншых гарадах краіны.
Завершыцца тур маштабным шоу у «Мінск-Арэне» 8 сакавіка. Квіткі на канцэрты ў гарадах Беларусі з'явяцца ў продажы ў бліжэйшы час.
10 лютага - Баранавічы
11 лютага - Брэст
12 лютага - Гродна
15 лютага - Бабруйск
16 лютага - Салігорск
3 сакавіка - Віцебск
8 сакавіка - Мінск.
Кошт квіткоў: ад 32 да 55 рублёў, танцпляц - 67 руб.





