ДТЗ з удзелам дзіцяці адбылося раніцай 16 студзеня каля школы на вуліцы Кірава ў вёсцы Азёры. Пра гэта паведамілі ў ДАІ Гродна.
Паводле папярэдняй інфармацыі, дзяўчынка, вучаніца 3-га класа, не паглядзела па баках і пачала перабягаць дарогу па-за пешаходным пераходам. Кіроўца Audi не паспеў зрэагаваць на сілуэт, які раптам з'явіўся на дарозе, і збіў дзіця.
У ДАІ выказалі здагадку, што ўвагу дзяўчынкі прыцягнулі вароты школы, прызначаныя для праезду аўтамабільнага транспарту. Яны былі адкрыты і знаходзіліся бліжэй, чым брамка.
У выніку ДТЗ дзіця атрымала цяжкія траўмы і было дастаўлена ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы.





