У Чэхіі ў горадзе Чэска-Тшэбава падчас правядзення спартыўнага матча па фларболе раптам абрынуўся дах спартзалы, паведамляюць інфармагенцтвы.
Адзначаецца, што матч праходзіў у зусім новым спарткомплексе.
На шчасце, ніхто не пацярпеў. Спартсмены і гледачы своечасова заўважылі, што дах пачынае разбурацца, і хутка пакінулі памяшканне. У момант аварыйнага абвальвання ў спартзале было каля 80 чалавек.
Улады Чэхіі цяпер займаюцца расследаваннем здарэння. Паводле папярэдніх дадзеных, прычынай абвалу мог стаць тоўсты пласт снегу на даху і будаўнічыя памылкі пры ўзвядзенні аб'екта.





