У Германіі дазволенае ўжыванне марыхуаны ў медыцынскіх мэтах. Законапраект аб гэтым прыняў Бундэстаг, паведамляюць інфармагенцтвы.

Згодна з дакументам, атрымаць марыхуану па рэцэпце змогуць людзі, якія пакутуюць на анкалагічныя і неўралагічныя захворванні, для зняцця болю. Адзначаецца, што лекары будуць выпісваць наркотык толькі ў выпадку, калі ніякія іншыя прэпараты пацыенту не падыдуць. Набыць яе можна будзе ў аптэках, а страхавыя кампаніі будуць кампенсаваць усе выдаткі прыватных асоб.

Для арганізацыі легальнага абароту наркатычнага сродку будзе створанае дзяржаўнае агенцтва па кантролі за распаўсюджваннем лекавай марыхуаны. Гэтая інстанцыя будзе выдаваць дазволы прадпрыемствам на вырошчванне канопляў, а таксама закупляць прадукцыю, у тым ліку і за мяжой.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0