Reuters.com
Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падчас канцэрту ў Вашынгтоне, які прайшоў напярэдадні яго інаўгурацыі, паабяцаў выбаршчыкам «аб'яднаць» Амерыку, піша Бі-бі-сі.
«Мы маем намер аб'яднаць краіну… Мы хочам зрабіць Амерыку вялікай для ўсяго народа. Для ўсіх і кожнага ва ўсёй нашай краіне», - сказаў Трамп ў канцы двухгадзіннага канцэрта.
Выступаючы з прамовай на прыступках мемарыяла Лінкольна, Трамп паабяцаў амерыканцам перамены, у тым ліку стварэнне новых працоўных месцаў, умацаванне межаў і ўзмацненне арміі.
«Мы збіраемся зрабіць тое, што не было зроблена для нашай краіны за многія, многія дзесяцігоддзі», - паабяцаў абраны прэзідэнт ЗША.





