Мільярдэр Джордж Сорас мяркуе, што палітыка абранага прэзідэнта ЗША можа ператварыцца ў дыктатуру. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю Bloomberg падчас Сусветнага эканамічнага форуму ў Давосе, піша rbc.ru.

Reuters.com

Reuters.com

«Я б ахарактарызаваў яго [Трампа] як ашуканца і аферыста. І ён можа стаць дыктатарам, калі яму ўдасца выйсці сухім з вады», - заявіў Сорас.

Мільярдэр сказаў, што Трамп настойвае на іншай форме праўлення, якая супрацьпастаўлена адкрытаму грамадству. На яго думку, ідэі абранага прэзідэнта супярэчаць самі сабе.

«Насамрэч, гэта лепш апісаць як дыктатуру ці мафіёзную дзяржаву», — лічыць фінансіст.

Пры гэтым ён адзначыў, што амерыканская Канстытуцыя і інстытуты Злучаных Штатаў моцныя, каб супрацьстаяць гэтаму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0