Пра дарэчнасць такога ўзаемадзеяння з помнікамі, прысвечанымі Халакосту, на Захадзе вядзецца шырокая дыскусія. Ізраільскі сатырык Шахак Шапіра паспрабаваў прыцягнуць увагу да гэтай праблемы, запусціўшы сайт Yolocaust.

На Yolocaust выкладваюць фатаграфіі звычайных карыстальнікаў інстаграма, зробленыя на мемарыяле. Калі падвесці курсор да фатаграфіі, фон змяняецца на фотаздымак з нямецкіх канцлагераў.

На сайце гаворыцца: калі вы выявілі сваю фатаграфію на Yolocaust і хочаце, каб Шахак Шапіра выдаліў з сайта, варта напісаць яму ліст.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?