Бацькоўскім камітэтам афіцыйна забаранілі збіраць грошы ў школах і дзіцячых садках. Кіраўнікі ўстаноў распавялі, што зменіць забарона на паборы.

annatimoshenko.by

annatimoshenko.by

Як патлумачылі ў Міністэрстве адукацыі, збіраць сродкі па-ранейшаму можа апякунская рада. Прычым бацькі не павінны аддаваць наяўныя, грошы будуць пералічвацца на рахунак установы адукацыі.

— Бацькоўскаму камітэту катэгарычна забаронена браць грошы ў бацькоў. Усё трэба рабіць афіцыйна праз апякунскую раду, якая таксама не мае права браць наяўныя.

Бацькі павінны пайсці ў банк і пералічыць пэўную суму на рахунак самой установы, — каментуе Юлія Ваніна, прэс-сакратар Міністэрства адукацыі.

У сталічным дзіцячым садку кажуць, што наўрад ці з новымі зменамі адразу атрымаецца перайсці на безнаяўны разлік.

— У дзіцячых садках даўно грашовымі пытаннямі займаецца апякунская рада, бацькоўскага камітэта ў нас няма, — распавядае загадчыца мінскага дзіцячага садка. - Бацькі па безнаяўным пералічваюць грошы на рахунак упраўлення адукацыі, а ў ім ёсць асобная опцыя канкрэтнай установы. Наогул грошы наяўнымі даўно забаронена збіраць, хоць па факце іх усё роўна збіраюць, усё не можа ісці па безнаяўным разліку. Але як хутка закупіць туалетную паперу і ваду? Калі не будзе наяўных, то апякунскай радзе трэба на сваім сходзе прыняць рашэнне, выдзеліць пэўную суму і заключыць дамову на пастаўку, напрыклад, вады. Вядома, у гэтым няма нічога складанага, калі ўсё дамовяцца паміж сабой, але трэба час.

У адной са сталічных школ патлумачылі, што адразу нічога не зменіцца.

— Бацькі як здавалі грошы на ваду, туалетную паперу, харчаванне, так і будуць здаваць. У гэтым плане нічога не мяняецца, бо ўсё гэта неабходна іх дзіцяці. Сапраўды гэтак жа за кошт бацькоў працягнуць закупляць для школы, дакладней урокаў працы, неабходныя матэрыялы: крупы, ніткі, тканіны, — патлумачыў дырэктар сталічнай школы.

— Дык што ж зменіцца?

— Усё ідзе да таго, каб ніякіх наяўных грошай не было і ўсё ішло праз разліковы рахунак. Як толькі ва ўстанове з'яўляецца свой разліковы рахунак, то апякунскую раду можна пераводзіць у таварыства з абмежаванай адказнасцю.

- І бацька будзе пераводзіць на рахунак грошы на харчаванне школьніка?

— Хутка мы ўсе пяройдзем на картку навучэнца. На яе ж бацькі школьніка будуць пералічваць грошы, а ў школах з'явяцца счытвальныя прылады — як у крамах. Паабедала дзіця, прыклала картку - і з яе спісалася патрэбная сума. Гэтую ж картку школьнік будзе прыкладаць да валідатара, на ёй будзе адбівацца 0, затое ўсе паездкі будуць фіксавацца і бацька зможа бачыць кожны крок. Гэтая сістэма ўводзіцца для таго, каб бацькі больш не давалі наяўныя грошы і не абураліся, што хтосьці на гэтым награвае сабе рукі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?