У Мінску шукаюць хлопца, які зняў з манекена ў гандлёвым цэнтры мужчынскае паліто за Br800, паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік Цэнтральнага РУУС Таццяна Абозная.

Камеры відэаназірання ў гандлёвым цэнтры па праспекце Пераможцаў зафіксавалі кампанію маладых людзей. Знаходзячыся каля гандлёвага павільёна, малады чалавек з гэтай кампаніі зняў з манекена мужчынскае паліто, надзеў яго на сваю куртку і пайшоў.

Калі вы пазналі людзей на фота, просьба звяртацца ў Цэнтральнае РУУС сталіцы па тэлефонах 8-033-334-82-00, 288-02-02. Канфідэнцыяльнасць гарантуецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0