Washington Post
Прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў назваў памылковым меркаванне пра тое, што абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп з'яўляецца «нашым чалавекам».
«Меркаваць, што Трамп «наш чалавек» — самая вялікая памылка з боку заходніх і некаторых расійскіх палітолагаў», - цытуе Пяскова ria.ru.
«Гэта не наш чалавек, гэта чалавек амерыканскі. Гэта прэзідэнт Злучаных Штатаў Амерыкі», - патлумачыў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі.





