Reuters.com
Былы прэзідэнт Гамбіі Яя Джамэ пагадзіўся пакінуць сваю пасаду і пакінуць краіну, напісаў у сваім твітары новы прэзідэнт Адам Бэроў. Пра гэта паведамляе Дождь.
Напярэдадні ваенныя сілы Эканамічнай супольнасці краін Заходняй Афрыкі (ЭКАВАС) пад кіраўніцтвам генерала з Сенегала перасеклі мяжу Гамбіі.Такое рашэнне было прынята пасля таго, як Джаму адмовіўся перадаць паўнамоцтвы абранаму прэзідэнту краіны Адаму Бэроў і ўвёў у краіне надзвычайнае становішча. ААН падтрымала рашэнне аб ваенным ўмяшанні.
Уварванне было прыпынена 20 студзеня, каб даць магчымасць прэзідэнту Джамэ добраахвотна скласці свае паўнамоцтвы.
Бэроў ужо прынёс прысягу 19 студзеня ў пасольстве Гамбіі ў Сенегале.
Джамэ прыйшоў да ўлады ў Гамбіі ў 1994 годзе, зрынуўшы прэзідэнта Дауда Джавара. Ён чатыры разы выйграваў выбары ў краіне.





